Клуб культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”

Клуб

Культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”

Традыцыі – гэта неад'емная частка кожнага народа. Вельмі важна памятаць і паважаць каштоўнасці нашых продкаў, бо толькі тады мы застаемся сапраўднымі беларусамі. Дзеля гэтага ў 2007 годзе быў заснаваны клуб культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, які з 2010 года дзейнічае пры культурна-гістарычным комплексе “Залатое кола г. Віцебска “Дзвіна”. Пад пільным кіраўніцтвам Каржыцкай Элы і Бондаравай Крысціны клуб дапамагае нам азірнуцца ў XIX стагоддзе. Гэта і вывучэнне танцаў эпохі Сярэднявечча, Адраджэння, і адаптацыя старажытнай танцавальнай культуры да сучасных традыцый, і нават вывучэнне і папулярызацыя культуры шляхты Беларусі эпохі Сярэднявечча.

Асноўная дзейнасць клуба “Паўночная вежа” – гэта вывучэнне і правядзенне майстар-класаў па танцах XIX стагоддзя, аднаўленне гульняў і касцюмаў гэтай эпохі. Варта звярнуць увагу на культурныя мерапрыемства, якія праводзіць калектыў: танцавальныя народныя вечарыны, лекцыі і творчыя сустрэчы. Асаблівую прыгажосць “Паўночная вежа” прыносіць балам. Пацвярджэнне гэтаму калядны баль, арганізаваны абласным грамадскім аб'яднаннем “Ветэраны дэсантных войскаў і сіл спецыяльных аперацый”, які прайшоў у гэтым годзе ў канцэртнай зале “Віцебск”. Менавіта ўдзельнікі культурна-гістарычнага клуба “Паўночная вежа” дапамаглі дамам і кавалерам развучыць кампазіцыі. Акрамя гэтага, калектывам былі арганізаваны пяць бальных сезонаў, якія складаліся з дасугавых формаў XIX стагоддзя – “Касінаў”, “Рэдутаў”, урачыстых баляў, пікнікоў.

У сваёй дзейнасці творчае аб’яднанне імкнецца да гістарычнай аб’ектыўнасці, карыстаецца навуковай літаратурай, супрацоўнічае з танцавальнымі клубамі Беларусі і Расіі. Нездарма кожнае мерапрыемства, арганізаванае клубам “Паўночная вежа” – гэта неверагодная прыгажосць, казачная атмасфера і сапраўдны цуд, які дапамагае нам звярнуцца да нашых продкаў.

Мядоева Анастасія.

Новости Витебска
14.03.2019 в 15:30
Просмотров:

Последние объявления


Последние новости


Последние отзывы

Ставили баню, все супер...
Выписываю газету, очень полезная...
Спасибо, предоставленные услуги действительно качественные...
Очень хорошая компания...
Единственная рекламная газета осталась. Надо ценить...

Новые объявления

За сегодня: 4
Всего: 9607


Редакция сайта PROK.BY действительно старается и собирает для Вас интересную и стоящую информацию!
СПАСИБО ЗА РЕПОСТ, ДРУЗЬЯ: